
Напярэдаднні яго 80-годдзя ў маі мы абавязкова напішам аб нашым калеге, а сёння прапануем яго верш, які быў надрукаваны ў нашым выданні 1 студзеня 1961 года.
Дзед Мароз у Салігорску
Аляксей Кур’ян
Над прасторам неабсяжным
Беларускае зямлі
Дзед-Мароз імчыццы важна
На касмічным караблі.
Вось рака… А вось балота…
Тут палі… І раптам ён
Чуе зычны бас пілота:
- Салігорск ужо відзён!
Дзед-Мароз захваляваўся.
Ён пакашляў у кулак,
Да акна з мяшком падаўся
І сказаў пілоту так:
- Ты ж цішэй імчыся крышку
І лявей, лявей бяры,
Бо паваліш тэлевышку
На Тамілавай гары!
- Мусіць, нашы салігорцы, -
Адказаў яму пілот, -
На пясчанай гэтай горцы
Спалі ў шапку цэлы год.
Бо не бачу я нічога
На заснежанай зямлі…
Дзед-Мароз прамовіў строга:
Ясна, ясна… Падвялі!
Але што ні гавары ты,
Я бяруся даказаць,
Што яны не лыкам шыты
І не любяць доўга спаць.
Вунь паходкаю бадзёрай,
Нібы волаты на бой,
Да капроў ідуць шахцёры,
Каб адправіцца ў забой.
Скора, скора пойдуць солі –
Гэты дзіўны скарб зямлі –
З камсамольскае будоўлі
На калгасныя палі.
Вось і горад. Цуд ды годзе!..
Колькі велічных дамоў
Збудаваў у гэтым годзе
Калектыў будаўнікоў!
Эх, як музыка бушуе!..
Каля клуба – гоман, смех!..
Салігорцам занясу я
Падарункаў поўны мех.
