У аграгарадке Крывічы, что на паўночна-усходняй частцы Салігоршчыны, 6 верасня 2014 года адбылося раённае свята працаўнікоў сяла «Дажынкі - 2014».
У аграгарадке Крывічы, что на паўночна-усходняй частцы Салігоршчыны, 6 верасня 2014 года адбылося раённае свята працаўнікоў сяла «Дажынкі - 2014». Да гэтай падзеі калектыў аграфірмы «Чырвоная Ніва» будтрэста № 3 падыйшоў з вельмі добрымі вынікамі па ўборцы збожжа.Галоўныя напрамкі спецыялізацыі нашай гаспадаркі - вытворчасць мяса і малака, вырошчванне збожжа і тэхнічных культур. У 2014 годзе філіял намалаціў 5138 тонн збожжа, што на 1131 тонну больш за аналагічны перыяд мінулага года пры ўраджайнасці амаль 48 ц/га.
Гэты год быў спрыяльным і ў тым, што аграрыі «Чырвонай Нівы» першымі ў раёне засеялі азімы рапс. Працы хапае і зараз: закладваецца сянаж на зіму і перарабляецца кукуруза на сілас.
У тым, што наш сельскагаспадарчы філіял выканаў высокія показчыкі ў раслінаводстве, есць вялікі ўклад многіх падраздзяленняў будтрэста № 3, якія аказваюць усялякую дапамогу, і не толькі працаўнікам “Чырвонай Нівы”.
Але не толькі на палетках гэтага года можна было заўважыць фірменную вопратку будтрэста № 3, яго тэхніку. Актыўны ўдзел у Дажынках у Крывічах прынялі прадстаўнікі 10 філіялаў, у асноўным маладыя спецыялісты 2011-2014 гадоў. У фірменных трэстаўскіх футболках і кепках яны прайшлі ва ўрачыстай калоне па цэнтральная выліцы аграгарадка, дзе і абдыліся ўсе святочныя мерапрыемствы. Калонну прадпрыемства ўзначаліў калектыў “Чырвоная Нівы”. Па даўняй дажыначнай традыцыі каравай новага ўраджая гаспадаркі падчас урачыстацяў яе кіраўнік Аляксандр Ляўковіч уручыў старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Александру Рымашэўскаму.
Сапраўдным кірмашом талентаў можна назваць сёлетнія Дажынкі ў Крывічах. Тут кожная гаспадарка прадставіла сваё подвор’е. Перад гасцямі і ўдзельнікамі свята подвор’е аграфірмы «Чырвоная Ніва» паўстала багатым палеткам з садавінай, агароднінай, кветкамі. Падрыхтавалі гэтую прыгожую кампазіцыю інспектар па кадрах гаспадаркі Вольга Макарэйка, кіраўнік вытворчай брыгады ў жывёлагадоўле СТФ «Зайкавв» Любоў Ярмаковіч, дырэктар ДУА «Кастрычніцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Салігорскага раёна» Галіна Гайчук. Вялікую дапамогу ў падрыхтоуцы падвор’я аказаў педагагічны каллектыў школы і яе вучні.
Сапраўдным падарункам для ўсіх удзельнікаў свята стала шырокая канцэртная праграма з удзелам вядомых фальклёрных і эстрадных калектываў раёна і Беларусі.
