У Беларусі ўсталявана 8 тясяч 500 помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а ў Салігорскім раёне (па стану на 2004 год) - 120, а на 2015 год - 166 помнікаў савецкім воінам, партызанам і мірным жыхарам, ахвярам той вайны.
Уладзімір Масакоўскі.Фота аўтара і Аляксандра Калеснікава.
Канец. Пачатак у № 24 (32725)
ад 19.06.15 г. (ст. 4)
У Беларусі ўсталявана 8 тясяч 500 помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а ў Салігорскім раёне (па стану на 2004 год) - 120, а на 2015 год - 166 помнікаў савецкім воінам, партызанам і мірным жыхарам, ахвярам той вайны.
Адзін з такіх знаходзіцца на развілцы дарог Старобін-Мікашевічы ў нашым раёне. Гэта мемарыяльны комплекс “Смуткуючая маці” , прысвечаны савецкім воінам, партызанам і землякам, загінуўшым пры вызваленні Старобінскага раёна 30 чэрвеня 1944 года і ў гады акупацыйнага рэжыму (1941-1944 г.г.) у барацьбе на яго тэрыторыі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Вось што ўзгадвае былы архітэктар Салігорскага райвыканкама Генадзь Міхайлавіч Гапановіч, які быў адным з аўтараў генеральнага плана і праекта мемарыяла. Ен дакладна распавёў аб этапе будаўніцтва мемарыяла:
- З 1967 па 1968 гады зямельны ўчастак на развілцы дарог Старобін-Мікашэвічы быў падрыхтаваны да пачатку будаўніцтва мемарыяльнага комплекса савецкім воінам і партызанам. У 1968 годзе была зацверждана праектная дакументацыя мемарыяла і быў выданы праект выканання работ.

На развілцы дарог на спланаваным участку пачаліся земляныя работы па ўладкаванню трохузроўневых земляных пляцовак пад зялёныя газоны і пад манументальнае будаўніцтва. З завяршэннем работ па ўстройству трэццяга ўзроўня будучага комплекса пачалася заліўка маналітнай бетоннай дваццацімятровай сцяны Памяці і пастамента пад скульптуру, якая рыхтавалася ў майстэрнях Мінскага вытворча-мастацкага камбіната. У гэтым жа 1968 годзе для вырабу скульптурных дэталяў мемарыяла я звязаўся з кіраўніцтвам майстэрняў.

Генеральны план участка і рабочая праектная дакументацыя комплекса разглядаюца на мастацкім савеце камбіната і прымаюцца да вытворчасці. На савеце разглядаюцца эскізныя праекты і макет скульптуры жанчыны з воінам на руках, вобраз якіх быў створаны скульптарам Віктарам Гросам. Мемарыял, за аснову якога была ўзята праца гэтага скульптара, атрымаў назву “Смуткуючая маці”.
Віктар Грос некалькі разоў прыязджаў у Салігорск да мяне, а таксама да кіраўніцтва Салігорскіх райкама компартыі Беларусі і райвыканкама з эскізнымі чарцяжамі скульптуры для ўзгаджэння праекта помніка-манумента. Мы неаднаразова ездзілі на развілку дарог, дзе ўжо разгарнулася падрыхтоўчая праца па аб’ёмным замляным работам для пачатку асноўнага манументальнага будаўніцтва.

У 1968 годзе ў майстэрнях Мінскага вытворча-мастацкага камбіната пачалася праца па адліўцы бетонных скульптурных дэталяў і маналітных арміраваных блокаў, розных архітэктурных формаў для мемарыяльнага комплекса пад Старобінам.
Але справа рухалася марудна, бо ў той час у майстэрнях камбіната быў вялікі наплыў заказаў на помнікі.
Першым сакратаром Салігорскага райкама партыі (РК КПБ) на той час быў Мікалай Андрэевіч Сухій (1966 - 1969 г.г.), дзякуючы якому праца па будаўніцтву комплекса ў майстэрнях камбіната была значна паскорана. Мікалай Андрэевіч, дарэчы, арганізаваў і выканаў на мемарыяьным комплексе першы этап перапахаванняў савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у час вайны на тэрыторыі Старобінскага раёна.
У 1969 годзе на развілцы дарог на тэрыторыі, адведзенай пад будаўніцтва мемарыяльнага комплекса, падрыхтоўчыя земляныя работы з выкананнем гарызантальнай і вертыкальнай планіроўкі насыпных трохузроўневых пляцовак пад газоны і бетонныя архітэктурныя формы ў асноўным былі завершаны. Вялася праца па адліўцы дваццацімятровай маналітнай, бетоннай, з арміроўкай, сцяны Памяці, па перыметру якой было зроблена ўшырэнне верхняга ўзроўня плошчы пляцоўкі.
Пад пастамент для ўстаноўкі скульптуры былі выкананы фундаменты і насыпны курган, які быў задзернаваны.
Вялася праца па ўстройству пешаходных дарожак, пляцоўкі перад цэнтральным уваходам на комплекс, цэнтральнай алеі з укладкай жалезабетонных пліт, бардзюрнага барта і пешаходных бетонных ступеняў.
Асноўную працу па будаўніцтву мемарыяльнага комплекса выконвала перасовачна-механізаваная калона № 16 трэста “Слуцксельбуд”. Кантора ПМК-16 знаходзілася ў Салігорску на тэрыторыі прамысловай зоны першага Салігорскага калійнага камбіната на будаўнічай пляцоўцы. Начальнікам ПМК-16 быў Станіслаў Паўлавіч Кунцэвіч, які шмат сіл і энэргіі прысвяціў будоўлі комплекса.
ПМК-16 для адліўкі сцяны Памяці і фундамента пад скульптуру, ступеняў дапамагалі бетонам ПМК-9 з Чырвонай Слабады, ПМК-10 са Старобіна і Доўгаўскае будаўніча-механізаванае ўпраўленне (БМУ, начальнік Уладзімір Ільіч Скалабан), у якіх былі бетона-растворныя вузлы.
Дапомогу ў будаўніцтве мемарыяла аказвалі і працаўнікі-камунальнікі Старобінскага камунгаса.
Зборныя жалезабетонныя элементы комплекса, чатыры гарызантальныя блокі-пліты з надпісамі-прысвячэннямі аб спаленых у Старобінскім раёне вёсках, савецкіх воінах, партызанах і земляках, якія загінулі ў гады вайны, і 9 вертыкальных пліт з прозвішчамі загінуўшых воінаў і партызанаў зроблены ў майстэрнях Мінскага вытворча-мастацкага камбіната. Там жа былі высечаны і падпісаны і прозвічшы на плітах. Спісы загінуўшых савецкіх воінаў і партызан на тэрыторыі Старобінскага раёна ў час вайны ў Мінск вазілі Міхаіл Фосман і я.
Праектныя работы па манументальнаму архітэктурна-мастацкаму афармленні мемарыяльнага комплекса з самога пачатку і да канца вялі Уладзіслаў Марухін і я.
Дастаўка аб’ёмных жалезабетонных блокаў і пліт з Мінска на развілку дарог ажыццяўлялался аўтамабільным транспартам. Вес скульптуры з выявай жанчыны з воінам на руках быў даволі вялікім і яе вазілі па частках, якіх было тры і яны злучаліся між сабою з дапамогаю закладных дэталяў.
Усе асноўныя будаўніча-мантажныя работы на мемарыяле выконваліся з 1968 по 1975 гады. Два апошнія гады былі затрачаны на чыставую апрацоўку аб’ёмных бетонных элеметнтаў комплекса і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Перапахаванні савецкіх воінаў і партызан, прозвішчы якіх былі вядомы (доследы праводзіліся ў два этапы), зроблены ўздоўж сцяны Памяці пад кветнікамі, аформленымі бардзюрным бортам. Савецкія воіны і партызаны, прозвішчы якіх не ўстаноўлены, перапахаваны аддзельна.
Для мяне было гонарам на ўрачыстым адкрыцці мемарыяльнага комплекса, якое адбылося 9 мая 1975 года, зрабіць справаздачу аб завяршэнні ўсіх работ, у якіх мне дапамагалі Уладзіслаў Марухін (з’яўляўся архітэктарам праекта) і Віктар Грос (аўтар скульптуры).
На пачатку 80-х гадоў працаўнікамі Салігорскага ваенкамата было выяўлена звыш дзесятка савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі на тэрыторыі былога Старобінскага раёна. Іх спісы былі перададзены ў Салігорскі райаддзел культуры. Мне было даручана высекчы іх прозвішчы на плітах сцяны Памяці. Гэтую работу выконваў я з памочнікам. Прозвішчы загінуўшых мы выбівалі на розных плітах.
Архітэктарам Салігорскага раёна я працаваў з 1966 года па 1984 год. За гэты перыяд прымаў удзел у праектаванні многіх помнікаў Салігорскага раёна. Напрыклад, помнік экіпажу савецкіх воінаў-танкістаў (усталяваны ў 1967 годзе) пад камандай лейтэнанта Героя Савецкага Саюза Мікалая Зіноўева. Экіпаж загінуў у баі за пераправу праз раку Случ пад мястэчкам Пагост на перакрыжаванні дарог Бабруйск – Чырвоная Слабада – Слуцк. У іх гонар на п’едэстал быў устаноўлены танк Т-34, перабазіраваны з ваеннай часці Слуцка.
