У гэтыя яркія веснавыя дни салігарчане заўважваюць прыкметную актыўнасць на будаўніцтве галоўнага гарадскога храма.
Уладзімір МасакоўскіУ гэтыя яркія веснавыя дни салігарчане заўважваюць прыкметную актыўнасць на будаўніцтве галоўнага гарадскога храма. Як ладзяць купалы чалябінскія спецыялісты, а таксама пра ўклад нашых будаўнікоў ва ўзвядзенне праваслаўнага комплекса расказвае пазаштатны карэспандэнт газеты і мясцовы краязнаўца
Прыступілі да абліцоўкі палусфер купалоў сабора
23 сакавіка 2016 года спецыялісты прыватнага прадпрыемства – таварыства з абмежаванай адказнасцю “Морион” у колькасці 7-мі чалавек, па дамоўленнасці, прыбылі з Урала, з горада Трохгорска Чалябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі . У горадзе Салігорску яны прыступілі да выканання мантажна-зварачных работ па вырабу каркасаў абалонак і іх абліцоўкі. Яны заняты зараз на 7-мі купалах асноўнага храма і аднаго купала для ўваходняй брамы – званіцы Хрыстаражджэственскага сабора праваслаўнага комплексу. Узначальвае гэты “дэсант” дырэктар ТАА “Морион” Рэнат Рамзіевіч Рахімаў. У саставе брыгады слесараў мантажных работ – брыгадзір Уладзімір Віктаравіч Маслаў, слесары Міхаіл Віктаравіч Боркін, Васілій Мікалаевіч Гусеў, Арцём Сяргеевіч Еўстратаў, Аляксей Радзікавіч Садыкаў і Аляксандр Аляксеевіч Ягораў.
Яны з прывезеных з сабою матэрыялаў, згодна рабочых чарцяжоў, прыступілі да працы.
Дыяметр кружалаў абалонкі палусфер, згодна рабочых чарцяжоў, складае 3,63 метра, а агульная вышыня каркаса – 2,5 метра.
Брыгадзір Уладзімір Маслаў паведаміў наступнае:
- Наша задача – выканаць мантаж 8-мі каркасаў абалонак палусфер купалаў сабора, пафарбаваць метал і зрабіць абліцоўку купалаў ліставой нержавеючай сталлю з нітрыт – тытанавым пакрыццём залацістага колеру. А калі будзе зманціравана абалонка самай вялікай палусферы галоўнага купала храма, то мы прыступім да выканання работ па яе абліцоўцы. Увесь аб’ём работ мы плануем завершыць да 1-га мая гэтага года.
Як гэта было
Яшчэ з 2014 года на будаўніцтве першага пускавога комплексу Хрыстаражджэственскага сабора вядуцца работы па падрыхтоўцы 8-мі малых палусфер (сямі для купалаў асноўнага храма і адной для купала ўваходняй брамы-званніцы).
Менавіта ў 2014 годзе адна палусфера была ўстаноўлена на купал уваходняй брамы.
Мантажна-зварачныя работы па вырабу металічных каркасаў 6-ці палусфер дыяметрам 3,2 і вышынёй 1,6 метра выканала салігорскае мантажнае ўпраўленне ААТ “Прамтэхмантаж” і па адной палусферы – завод жалезабетонных канструкцый будтрэста №3 і прыватнае вытворча-тэхнічнае прадпрыемства “Кованых вырабаў завод Беларускі” горада Кобрына.
ПВТУП “КВЗБел” таксама выканала работы па падрыхтоўцы металаканструкцый для палусфер галоўнага купала храма ўнутраным дыяметрам 5,2 метра і вонкавай абалонкі для самай вялікай палусферы дыяметрам 12 метраў.
Работы па абшыўцы металічных каркасаў малых палусфер для купалаў сабора драўляным брусам выканалі цесляры-бетоншчыкі з брыгады Васіля Міхайлавіча Дубіцкага (БУ-123 будтрэста №3).
28 кастрычніка 2015 года на адметцы 30,2 метры скляпення будынка асноўнага храма будаўнікі брыгады Дубіцкага прыступілі да мантажа каркаса самага вялікага галоўнага купала сабора з калонамі (металічнымі з антыкаразійным пакрыццём), металаканструкцыямі , маналітнымі паяснымі перакрыццямі і цаглянай кладкай. У гэты дзень на скляпенні будынка асноўнага храма сабора была ўстаноўлена першая круглая калона даўжынёю 16 метраў і дыяметрам 0,4 метра.
У лістападзе былі завершаны работы па ўстаноўцы 12-ці калон унутранага кола купала дыяметрам 6,4 метра і 12-ці калон вонкавага кола купала дыяметрам 9 метраў. Зварачныя работы выконвалі зваршчыкі Сяргей Трухан і Сяргей Мацейка.
Пасля заканчэння мантажна-зварачных работ па будаўніцтву ніжняга звяна купала вышынёй 22 метры і ўнутранняй палусферы на адметцы 42,8 метраў, будаўнікі выканалі работы па заліўцы паясных бетонных маналітных пліт на адметках 43,04 і 46,2 метра.
21 сакавіка 2016 года, у панядзелак, будаўнікі брыгад Васіля Дубіцкага на адметцы 46,2 метры прыступілі да будаўніцтва апошняга звяна галоўнага купала асноўнага храма дыяметрам 3,2 метры. У гэты дзень былі ўстаноўлены 7 з 12-ці калон.
26 сакавіка, у суботу, асноўныя мантажна-зварачныя работы па ўстаноўцы 12 калон, раскосаў і паясной канструкцыі па цэнтры калон з закладнымі балкамі пад аркі абалонкі самай вялікай палусферы галоўнага купала на верхнім малым звяне галоўнага купала храма былі завершаны.
28 сакавіка 2016 года будаўнікі брыгады Васіля Дубіцкага прыступілі да мантажна – зварачных работ па ўстаноўцы 72 арак, 36 – даўжынёй 7,85 м і 36 – даўжынёй 6,26 м для абалонкі палусферы дыяметрам 12, а вышынёй 6 метраў. У гэты дзень было ўстаноўлена 7 металічных арак.
Усе металаканструкцыі для галоўнага купала храма дастаўляюцца ў Салігорск з прадпрыемства “КВЗБел” горада Кобрына.
Дастаўку металаканструкцый, будматэрыялаў з двара будпляцоўкі ажыццяўляюць кранаўшчыкі УМС-108 Вольга Рашчэня і Александр Ігнашэвіч.
З гісторыі пытання: як будаваўся храм
У 2014-2015 гадах, пад час будаўніцтва першага пускавога комплексу сямікупальнага Хрыстаражджэственскага сабора ў горадзе Салігорску, брыгада цесляроў-бетоншчыкаў будтрэста №3 пад кіраўніцтвам Мікалая Максімавіча Чаравакі ў колькасці 17 чалавек выканала вялікі аб’ём работ па будаўніцтву маналітнай рамы – каркаса асноўнага храма, яго маналітных сводаў, абалонак трапезні і ўваходнай брамы-званіцы сабора.
У сакавіку 2015 года на будоўлі да працы прыступіла брыгада цесляроў-бетоншчыкаў БУ-123 Васіля Міхайлавіча Дубіцкага ў колькасці 20 чалавек.
Праз пэўны час брыгада Мікалая Чаравакі была пераведзена на другі аб’ект.
Члены брыгады Васіля Дубіцкага таксама выканалі вялікі аб’ём мантажна-зварачных, бетонных і цяслярных работ на будаўніцтве сводаў, абалонак і купалоў асноўнага храма Хрыстаражджэственскага сабора.
У Салігорск, на будаўніцтва сабора, металаканструкцыі пастаўляюць завод жалезабетонных канструкцый ААТ “Будтрэст №3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі”, прыватнае вытворча-тэхнічнае унітарнае прадпрыемства “Кованых вырабаў завод Беларускі”(ПВТУП “КВЗБел”) з горада Кобрына, Салігорскае мантажнае ўпраўленне ААТ “Прамтэхмантаж” і іншыя прадпрыемствы.
Да жніўня 2015 года будаўнікі БУ-123 завяршылі працу на ўзвядзенні маналітных сцен і сводаў асноўнага храма да адметкі 30,2 м, уваходнай брамы-званніцы, трапезнай са службовымі памяшканнямі і падрыхтавалі фронт работ для другіх падраздзяленняў будтрэста.
Да гэтага часу амаль усе будынкі Хрыстаражджэственскага сабора адзеліся ў будаўнічыя лясы. Тормазам будаўніцтва стала пытанне аб фінансаванні аб’екта.
У сувязі з гэтым кіраўнікамі салігорскіх прадпрыемстваў было прынята рашэнне аб адлічэнні на будаўніцтва 35 мільярдаў рублёў, 25 мільярдаў з якіх выдзеліла ААТ “Беларуськалій”.
У верасні 2015 года, з нагоды буйнога ўлівання грошай у будоўлю, на будпляцоўцы ўпершыню за ўсю гісторыю будаўніцтва сабора разгарнуўся шырокі фронт работ. Будаўнічы гарадок з паўночна-усходняга боку Хрыстаражджэственскага сабора павялічыўся больш чым удвая.
Да будаўнічых работ на аб’екце прыступілі брыгады з іншых філіялаў будтрэста № 3. Агульная колькасць будаўнікоў на кастрычнік 2015 года складала 190 чалавек. У гэты перыяд тут працавалі 35 прадстаўнікоў генпадрадчыка – БУ-123, якія вялі будаўніцтва асноўнага храма; 12 чалавек з ЭМУ выконвалі мантаж надворкавых і ўнутраных сетак, электрашчытавых і сетак асвятлення; 16 чалавек з СМУ вялі мантаж сантэхнічнага абсталявання і вентыляцыі. Таксама 37 чалавек з СУ-149 пракладвалі знадворкавыя падземныя і інжынерныя сеткі, рабілі пешаходныя тратуары, будавалі аўтастаянкі на 13, 21 і 3 машынамесцы, вялі работы па добраўпарадкаванню тэррыторыі з паўднёва- заходняга боку будоўлі.
БУ-137 накіравала на храм 90 чалавек тынкоўшчыкаў, цесляроў, муляраў(усяго 9 брыгад) і два звяны вышыннікаў і падсобных рабочых, якія выконвалі вонкавыя работы па ўцяпленню, тынкоўцы і фарбоўцы фасадаў будынкаў і ўнутраныя работы. За гэты час на будоўлі храма паспелі папрацаваць прадстаўнікі амаль усіх брыгад генпадраднага БУ-123, а менавіта: Мікалая Чаравакі, Васіля Дубіцкага, Эдуарда Юшкевіча, Яўгенія Міхнаўца, Мікалая Назарава, Валерыя Камкова .
Майстрам БУ-123 на будоўлі з нядаўняга часу працуе Максім Віктаравіч Скалабан.
Адказнасць за вядзенне будаўніцтва Хрыстаражджэственскага сабора , арганізатарскія функцыі і агульнае кіраўніцтва брыгадамі ўзложана на прараба БУ-123 Ігара Уладзіміравіча Садуху.
Усе этапы будаўніцтва сабора знаходзяцца пад пільным кантролем кіраўніцтва генпадраднага СУ-123 – Дмітрыя Міхайлавіча Картуза, а таксама прадстаўнікоў будтрэста №3, такіх, як першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Цімафеевіч Сідараў і іншыя.
