Згодна першага генеральнага плана горада, распрацаванага праектным інстытутам «Белдзяржпраект» у 1958 годзе (архітэктары Георгій Парсаданаў і Акцябрын Сідзельнікаў), у квартале № 23 Паўночнага жылога раёна была запланавана спецыяльная свабодная тэрыторыя паміж жылымі дамамі і Клубам будаўнікоў будтрэста № 3.
Уладзімір Масакоўскі.Згодна першага генеральнага плана горада, распрацаванага праектным інстытутам «Белдзяржпраект» у 1958 годзе (архітэктары Георгій Парсаданаў і Акцябрын Сідзельнікаў), у квартале № 23 Паўночнага жылога раёна была запланавана спецыяльная свабодная тэрыторыя паміж жылымі дамамі і Клубам будаўнікоў будтрэста № 3. Тут быў пакладзены пачатак заснавання новага города - Салігорска, тут было прадугледжана месца для ўшанавання гістарычнага пачатку горада.
Старэйшы квартал - № 23 - з’яўляецца месцам гістарычнага пачатку Солігорска (закладены 10 жніўня 1958 года) і яго першым гістарычным адміністратыўна-грамадскім цэнтрам (з 1959 г. па 1969 г.).

Верасень 1958 года. Будаўніцтва першага дома-інтэрната не 56 месцаў. Вулiца Будаўнiкоў, 11.
Дзеля ўшанавання месца заснавання Салігорска прапануецца ў гэтым квартале ўстанавіць памятны знак «Месца гістарычнага пачатку горада Салігорска», а ў недалёкім будучым аднавіць першапачатковы помнік гораду на тым жа месцы, дзе ен быў устаноўлены ў жніўні 1958-га.
Памятны знак неабходна ўстанавіць за Домам культуры «Будаўнік» будтрэста № 3 на тэрыторыі самага першага ўнутрыквартальнага сквера, які быў закладзены будаўнікамі будтрэста № 3 восенню 1959 года, у цэнтры пляцоўкі для адпачынку (з 2014 года тут дзіцячая пляцоўка), дзе з 1959-га па 1961 гады размяшчалася першая ў горадзе танцпляцоўка. Па перыметру яна была абсаджана ліпамі.
Прапануецца вырыянт мармуровага памятнага знака «Месца гістарычнага пачатку горада Салігорска» у выглядзе чатырохграннай піраміды, грані якой скіраваны ў накірунку чатырох бакоў свету - усход, поўдзень, захад і поўнач. На кожнай з чатырох пласкасцей піраміды неабходна выканаць надпісы з наступным тэкстам: «Паўночны жылы раён», «Квартал № 23», «Месца гістарычнага пачатку горада Салігорска, 10 жніўня 1958 года», «Месца першага гістарычнага цэнтра Салігорска, 1959-1969 г.г.».
Памятны знак неабходна ўстанавіць на трохузроўневы круглы стылабат з мазаічным пакрыццём дыяметрам 3 і вышынёй 0,6 метра.
Аб ушанаванні месца гістарычнага пачатку горада Салігорска мараць многія жыхары горада, яго першабудаўнікі, людзі, неабыякавыя да гістарычнай спадчыны нашага горада, моладзь.
Упэўнены, што жыхары Салігорска падтрымаюць ідэю ўстаноўкі памятнага знака «Месца гістарычнага пачатку горада Салігорска», памятнай пліты на месцы закладкі першага каменя і аднаўленне першага помніка, устаноўленага ў гонар закладкі горада ў квартале № 23 Паўночнага жылога раёна Салігорка.
Мы павінны аднавіць гістарычную памяць, вярнуць з небыцця і ўшанаваць свяшчэннае для горада месца, адкуль ён пачаў свой гістарычны шлях. Нельга з летапісу горада выкрэсліваць старонкі пачатку гісторыі Салігорска.
Удыхнуць у былое новае жыццё - гэта наш пачэсны абавязак і грамадзянскі доўг, задача сённяшняга дня.