На сцэне Дома культуры «Будаўнік» ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Катсрычніцкай рэвалюцыі» спяваў Народны хор «Ветэран». Сярод удзельнікаў выдзяляўся голас спевака ў ваеннай гімнасцёрцы з пагонамі старшыні.
Уладзімір Амяльчэня.Фота аўтара і з архіва прадпрыемства.
На сцэне Дома культуры «Будаўнік» ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Катсрычніцкай рэвалюцыі» спяваў Народны хор «Ветэран». Сярод удзельнікаў выдзяляўся голас спевака ў ваеннай гімнасцёрцы з пагонамі старшыні. Пасля канцэрта пазнаёміўся з артыстам.
- Завуць мяне Іосіф Іванавіч Ільюшчыц, паляшук, з маленькай вёскі Рог. У вёсцы спявалі амаль усе, спяваў з дзяцінства і я. У бацькоў было 12 дзяцей: 9 сыноў і 3 дачкі. Я быў адзінаццатым. Каб не вайна, можна было б арганізаваць сямейны ансамбль. Але вайна не дала. Перад вайной скончыў толькі 5 класаў. Вядома, музычнай грамаце не вучылі нас, але спявалі людзі цудоўна. У 1944 годзе мне споўнілася 18 гадоў, мабілізавалі ў Армію. На Захадзе ішла вайна з Германіей, мяне павязлі на Ўсход, у горад Кіраў, што пад Калугай, у школу малодшых камандзіраў-дэсантнікаў. Не давучыліся, нас перакінулі ў Манголію. Тут навука ішла на ландшафце пустыні Гобі. Скора гэта навука спатрэбілася. У жніўні 1945 года войскі Забайкальскай ваеннай акругі атрымалі прыказ за пятнаццаць дзён выйсці з баямі ад граніцы з Манжурыяй да Жоўтаго мора, у Порт-Артур. Давялося па пустыні прайсці з песнямі і без 1200 км. Гэта сёння ведаем, што падрыхтоўка да вайны супраць Японіі пачалася пасля Крымскай канферэнцыі з мэтай разгрому Квантунскай арміі, якая акупіравала Ўсходні Кітай. Хоць японцы і арганізоўвалі супраціў, але выстаяць перад наступленнем Савецкай Арміі не маглі. Прыказ мы выканалі. Трэба адзначыць, у той час Савецкая армія мела лепшую за японцаў тэхніку. Кітайская армія не мела зусім тэхнікі. У Порт-Артуры давялося пасля вайны служыць яшчэ 6 гадоў, даслужыўся да звання старшыны.
Песня дапамагала служыць. У 1951 годзе вярнуўся дадому. Са Слуцку за адны суткі дайшоў да роднай вёскі Рог. Хатка маленькая, трэба ладзіць сваё жыццё. Паслалі ў Бабруйск на курсы трактарыстаў. Працаваў на трактары ў Капацэвічскай МТС. У 1958 годзе МТС ліквідавалі, тэхніку перадалі калгасам. Са сваім трактарам я вярнуўся ў родную вёску Рог, калгас імя Леніна. Пажылыя мужчыны не пускалі мяне з трактарам на поле. Яны не верылі, што на ўзараным трактарам полі хлеб вырасце і казалі: «Наядзіцеся цяпер хлеба!». Але скора зразумелі карысць ад трактара. У 1960 годзе аб’ядналі нашу вёску з вёскай Восава ў адзін калгас.
Я атрымаў першы ў раёне дызельны трактар Дт-54. Скора мяне назначылі брыгадзірам трактарнай брыгады і абралі калгаснікі намеснікам старшыні калгаса па тэхніцы. На гэты час у калгасе было 4 трактары, адзін самаходны камбайн і другая малая механізацыя, праведзена электрафікацыя. У кожнай хаце было радыё, па якому гучалі песні. Таму пасля работы ўсядзець дома было немагчыма. У калгасным клубе спяваў хор «Палескія крыніцы», у які хадзіў на спеўкі з жонкаю. Апошнія 9 гадоў жыву ў горадзе, спяваю ў хоры «Ветэран». Ваенную гімнасцёрку падараваў кіраўнік фірмы «Ніва» да 70- годдзя Перамогі ў Айчыннай вайне ўсім ветэранам . Вось у гэтай гімнасцёрцы і сёння на сцэне.
- У свае 89 гадоў спяваць хочацца. Маладым, хто здольны спяваць і любіць музыку, хочацца зрабіць наказ, каб вучылі музычную грамату. З музыкай і песняй крочыць па жыццю значна вясялей, нават у страшныя часіны, якія выпалі на маю долю ў час вайны, калі спяваў пад грукат кананады.
- Вось які наш артыст, Іосіф Іванавіч Ільюшчыц, з маленькай палескай вёскі Рог, што на поўдні Салігорскага раёна. На развітанне дадаў: «На бацькаўшчыне жыве старэйшая сястра, якой 92 гады, нарадзіла і выхавала 10 дзяцей, таксама спявае».
