Брыгада Васіля Дубіцкага на будоўлі Хрыста-Ражджэственскага сабора.
Уладзімір Масакоўскі
Брыгада Васіля Дубіцкага
на будоўлі Хрыста-Ражджэственскага сабора
Будаўнікі брыгады Васіля Міхайлавіча Дубіцкага з БУ-123 ўнеслі значны ўклад у будаўніцтва Хрыста-Ражджэственскага сабора праваслаўнага комплексу ў горадзе Салігорску.
Я сустрэўся з брыгадзірам брыгады цесляроў-бетоншчыкаў Васілём Дубіцкім, які падзяліўся ўспамінамі аб працы на гэтай адметнай будоўлі:
- 21 красавіка гэтага года мы завяршылі маналітнае будаўніцтва першага комплекса Хрыста-Ражджэственскага сабора. На самай вяршыні асноўнага храма сабора, на адметцы 52,8 метра, мы зрабілі апошнююзаліўку бетона ў маналітны пояс, які апаясаў па кругу верх калон самай вышыннай малой вежы асноўнага храма.
23 красавіка, у суботу, на гэты маналітны пояс вежы устанавілі малы залацісты купал, а 24 красавіка, у нядзелю, на вяршыню малога купала устанавілі самы вялікі, вышынёю 3,2 метры, крыж залацістага колеру.
Мінула роўна шэсць гадоў з той пары, як у красавіку 2010 года наша брыгада прыступіла да маналітнага будаўніцтва першага пускавога комплексу Хрыста-Ражджэственскага сабора.
На гэтым будаўніцтве наша брыгада працуе з самага яго пачатку, з дня заснавання ў 1999 годзе.
Я ў будаўнічым упраўленні №123 працую з 1982 года. А брыгадзірам – з 1987 года, пасля заканчэння ў Мінску курсаў брыгадзіраў.
Будаўніцтва першага аб’екта сабора – хрысцільнай царквы – мы пачалі з нулявога цыкла, з закладкі маналітнага жалезабетоннага падмурка.
Праз год, у 2000 годзе,маналітнае будаўніцтва хрысцільнай царквы ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы мы завяршылі.
На ўзвядзенні будынка хрысцільнай царквы сабора працавалатры брыгады БУ-123: дзве брыгады цесляроў-бетоншчыкаў (мая і пад кіраўніцтвам Мікалая Фёдаравіча Шылы) і адна брыгада муляраў. Адказным кіраўніком работ на будоўлі на той час быў прараб Ігар Іванавіч Новік.
Калі мы завяршылі маналітнае ўзвядзенне хрысцільнай царквы, то да працы на ёй прыступілі другія ўпраўленні будтрэста №3.
У красавіку 2010 года, праз 10 гадоў, нашу брыгаду зноў накіравалі на будаўніцтва Хрыста- Ражджэственскага сабора.
З нагоды пачатку будаўніцтва першага пускавога комплексу сабора на будаўнічай пляцоўцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю дзейнасці хрысцільнай царквы ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.
Пад час закладкі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам капсулы з пасланнем да нашчадкаў, я з яго рук прыняў і паклаў капсулу ў нішу падмурка хрысцільнай царквы. Капсула ўяўляла сабой цыліндр з нержавеючай сталі.
Наша брыгада ў абноўленым складзе, пасля правядзення падрыхтоўчых работ у катлаване глыбінёй 4,5 метры, прыступіла да маналітнага будаўніцтва асноўнага храма Хрыста-Ражджэственскага сабора.
Працу па ўзвядзенні першага пускавога комплексу мы пачалі з нулявога цыкла. З мантажа, згодна рабочых праектаў, апалубкі, металічнага каркаса і заліўкі яго бетонам. Пад маналітны падмурак храма сабора мы, па народнай традыцыі, на шчасце, паклалі грошы.
Да снежня гэтага ж 2010 года будаўніцтва падмурка і падвальных памяшканняў асноўнага храма было завершана.
Мы прыступілі да ўзвядзення надземнай маналітнай часткі асноўнага храма Хрыста-Ражджэственскага сабора.
З пащднёва-заходняга боку асноўнага храма былі пачаты работы па будащніцтву будынкаў брамы-званіцы и трапезні сабора. Акрамя нашай брыгады на будоўлі працавала брыгада Мікалая Мікалаевіча Чаравакі і іншыя калектывы.
У сувязі з нестабільным фінансаваннем будоўлі, будаўніцтва Хрыста-Ражджэственскага сабора ажыццяўлялася з перапынкамі. Нашы брыгады адпраўлялі на іншыя аб’екты, якія мы будавалі не толькі ў Салігорску, але і па ўсёй Беларусі.
У сакавіку 2015 года нашу брыгаду вярнулі на будаўніцтва Хрыста-Ражджэственскага сабора. Мы вялі маналітнае будаўніцтва скляпенняў і вежаў асноўнага храма сабора.
Склад нашай брыгады стабілізаваўся. У ёй працуюць як ветэраны будоўлі, так і новыя рабочыя – усяго 16 чалавек.
З тых, хто пачынаў будоўлю, зараз у брыгадзе працуюць: з 1999 года – В. Дубіцкі, М. Каленковіч і М. Мемус. З 2010 года – С. Іванцаў, В. Лагун, С. Мацейка, В. Міхаленя, С. Міхнавец, С. Ракавец, У. Холад, Дз. Чэркас, М. Чэркас і П. Ярмольчык.
З 2015 года на будоўлі сабора ў брыгадзе працуюць: Р.Камяк, В. Міхаленя і М. Сядун.
Такім чынам, у 1999 годзе наша брыгада пачала, а ў красавіку 2016 года , з перапынкамі ў працы, завершыла ўзвядзенне Хрыста-Ражджэственскага сабора.
Цяпер мы прыступілі да выканання работ унутры верхняй вежы і да завяршэння мантажа страпільнай сістэмы даха скляпенняў асноўнага храма.