Архітэктурны праект “Хрыста-Ражджэственскі сабор праваслаўнага комплексу з аб’ектамі дапаможнага прызначэння ў г. Салігорску” распрацаваны архітэктарамі ААТ “Інстытут “Мінскграмадзянпраект” на выснове пісьма-заказа ад 11 снежня 2008 года на новае будаўніцтва за № 2549.
Мы продолжаем наблюдать за ходом строительства Христо-Рождественского собора в Солигорске. Недавно все местные СМИ облетела новость: освящены 13 колоколов и крест звонницы главного храма строящегося кафедрального собора. На самом большом колоколе весом более 3-х тонн увековечена надпись- «Собор сей созидался с 1994 по 2017 год с сугубой благотворительной помощью сотрудников ОАО «Беларуськалий».Свой вклад в реализацию этого крупнейшего проекта вносят ежемесячно и работники стройтреста №3, а возводится храм руками и мастерством многих филиалов треста под эгидой СУ-123. Не будем забывать и о тех, чья творческая мысль воплощена в красивых очертаниях храма – архитекторах. Материал о них собрал наш внештатный автор Владимир Масаковский.
Архітэктары праекта Хрыста-Ражджэственскага сабора
Уладзімір Масакоўскі
Архітэктурны праект “Хрыста-Ражджэственскі сабор праваслаўнага комплексу з аб’ектамі дапаможнага прызначэння ў г. Салігорску” распрацаваны архітэктарамі ААТ “Інстытут “Мінскграмадзянпраект” на выснове пісьма-заказа ад 11 снежня 2008 года на новае будаўніцтва за № 2549.
Архітэктурны праект да выканання работ выдадзены ў студзені 2010 года.
Заказчык праекта – дзяржаўнае прадпрыемства “ Салігорскае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва”.
Будаўніцтва комплексу ажыццяўляецца па індывідуальнаму праекту. Ён распрацаваны пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера праекта Г.І. Кастэнка і галоўнага архітэктара праекта У.Ф. Даніленка.
Характарыстыка Хрыста-Ражджэственскага сабора:
1.Храм, водасвятная царква, брама-званіца.
Умясцімасць: храма – 125 чалавек, вадасвятная царква – 67 чалавек, колькасць паверхаў -2, плошча забудовы – 1042,2 м2.
2.Трапезня, нядзельная школа і канферэнц-зал.
Умясцімасць: трапезня -80 чалавек, нядзельная школа і канферэнц-зал – 140 чалавек, колькасць паверхаў -2, плошча забудовы – 593,8 м2.
(Крыніца: Архітэктурны праект. Агульная паясняльная запіска.Раздзел1, г. Мінск. 2009 г.)
Архітэктары ААТ “Інстытут “Мінскграмадзянпраект” на чале з галоўным архітэктарам праекта Уладзімірам Фёдаравічам Даніленка рэгулярна кантралююць ход будаўніцтва сабора. З гэтай задачай добра спраўляюцца працаўнікі будаўнічага ўпраўлення № 123.
29 сакавіка 2016 года мінскія архітэктары ў чарговы раз наведалі будоўлю божага храма ў Салігорску і сустрэліся з уральскімі спецыялістамі, якія вялі работу па ўстаноўцы металічных абалонак на паўсферы для купалоў Хрыста-Ражджэственскага сабора, і выказалі ў іх адрас шэраг заўваг.
У гэты дзень я сустрэўся з галоўным архітэктарам праекта сабора Уладзімірам Фёдаравічам Даніленка і папрасіў яго расказаць аб тых, хто вёў распрацоўку праекта. Вось што ён паведаміў:
-У другой палове 1994 года, пасля прыняцця Салігорскім гарвыканкамам рашэння аб адводзе зямельнага ўчастка пад будаўніцтва сабора ў гонар нараджэння Хрыстова, з пачаткам фінансавання праектных работ і закладцы храма на вуліцы Заслонава наш інстытут атрымаў заданне на праектаванне новага царкоўнага аб’екта ў горадзе Салігорску.
У 1996 годзе эскізыправаслаўнага комплексу былі поўнасцю гатовы для пачатку будаўніцтва яго першага аб’екта – хрысцільнай царквы ў гонар Божай Мацеры.
Але з-за адсутнасці фінансавання будаўніцтва новага сабора пэўны час не вялося.. Асноўнае фінансаванне аб’екта было ускладзена на вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій”.
У 1998 годзе змяніліся дзяржаўны нумар будаўніцтва і назва аб’екта, была зроблена карэктыроўка генеральнага плана. Аб’ект будаўніцтва атрымаў назву Хрыста-Ражджэственскі сабор праваслаўнага комплексу і было прынята рашэнне аб будаўніцтве першага яго аб’екта – хрысцільнай царквы у гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (ранейшая назва – царква ў гонар Божай Мацеры).
Распрацоўку эскізаў архітэктурнага праектаправаслаўнага комплексу, разам са мной, пачыналі архітэктары Юрый Анатольевіч Камісараў і Галіна Якаўлеўна Перліна.
Дзякуючы нашым распрацоўкам у 1999-2000 гадах будаўнікі ААТ “Будтрэст №3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі” пабудавалі хрысцільную царкву у гонар Прасвятой Багародзіцы.
Праз некаторы час Юрый Камісараў і Галіна Перліна перайшлі на працу ў другі інстытут.
Работу па распрацоўцы праектнай дакументацыі прадоўжыліархітэктары Ніна Іванаўна Швяцова і Сяргей Пятровіч Хмяльніцкі.
Будаўнічы праект “Хрыста-Ражджэственскі сабор праваслаўнага комплексу з аб’ектамі дапаможнага назначэнняў горадзе Салігорску” распрацаваны адпаведна заданню на праектаванне, якое выдадзена ў студзені 2009 года, а праз год выдадзены для выканання работ.
У маёй брыгадзе працуюць распрацоўшчыкі праекта, архітэктары Ірына Яўгенаўна Кратовіч, Галіна Мікалаеўна Шэлег і Вера Мікалаеўна Батузава.
Распрацоўшчыкамі праектна-сметнай дакументацыі будынкаў сабора з’яўляюцца канструктары інстытута Алена Віктараўна Жадзецкая(працавала да 2010 года),Таццяна Валянцінаўна Савіц