29 красавіка 2013 года на вуліцы Заслонава, у цэнтры круглага кветніка дыяметрам 10 метраў прыхажанамі дзеючага Хрысцільнага Храма Ражаства Прысвятой Багародзіцы быў усталяваны новы, з мастацкім афармленнем, праваслаўны крыж у замену дэманціраванага старога.
Фото аўтара.
29 красавіка 2013 года, у год 55-ай гадавіны з дня закладкі горада Салігорска, напярэдадні вялікага хрысціянскага свята - Вялікадня, на мяжы гарадскога сквера “Пад пакровам Божай Мацеры”, з заходняга боку Хрыстараждзественскага сабора Праваслаўнага комплекса, які будуецца на вуліцы Заслонава, у цэнтры круглага кветніка дыяметрам 10 метраў прыхажанамі дзеючага Хрысцільнага Храма Ражаства Прысвятой Багародзіцы быў усталяваны новы, з мастацкім афармленнем, праваслаўны крыж у замену дэманціраванага старога.
Першы праваслаўны крыж быў заказаны Чыжэвіцкай Свята-Пакроўскай царквой і зроблены на заводзе клеяных драўляных канструкцый з дуба (існаваў да сярэдзіны 90-ых гадоў на тэрыторыі гарадской прамысловай зоны ў раёне домабудаўнічага камбіната, дзе цяпер размешчаны цэх дрэваапрацоўкі закрытага акцыянернага таварыства “Інстытут праблем рэсурсазберажэння”). Гэты крыж, выкананы з дубовага брусу, праіснаваў 19 гадоў. Ен мае сваю гісторыю.
3 чэрвеня 1994 года ў горадзе Салігорску, на тэрыторыі сквера паміж вуліцамі Заслонава і Чыгуначнай (згодна першапачатковага генплана горада Салігорска на гэтай тэрыторыі, у межах вуліц Заслонава, Чыгуначнай, Ленінскага Камсамола і праспекта Міра быў запраектаваны гарадскі міжраённы парк) адбылося ўрачыстае мерапрыемства – асвяшчэнне Яго Высокапрыасвяшчэнствам Філарэтам, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі месца, адведзенага Салігорскім гарвыканкамам пад будаўніцтва сабора ў гонар Ражства Хрыстова і ўстаноўленнага тут праваслаўнага крыжа.
У Салігорску пачаўся збор грашовых сродкаў на будаўніцтва новага праваслаўнага храмавага комплекса. Праектаванне сабора праваслаўнага комплекса фінансуе ў тым лiку ААТ “Беларуськалій”.
Першы праваслаўны крыж зрабіў першы свой шлях падчас крыжовага хода ад Чыжэвіцкай Свята-Пакроўскай царквы да пляцоўкі на вуліцы Заслонава горада Салігорска, адведзеннай пад будаўніцтва Сабора Праваслаўнага комплекса, дзе ён прастаяў з 1994 па 1999 гады.
У ліпені 1999 года у сувязі з пачаткам выканання падрыхтоўчых земляных работ пад будаўніцтва першай чаргі Хрыстараждзественскага сабора – Хрысцільнага храма ў гонар Ражаства Прысвятой Багародзіцы, праваслаўны крыж з пляцоўкі, адведзенай пад яго будаўніцтва, быў перанесены і ўстаноўлены ў цэнтры круглага кветніка, размешчанага побач з будоўляй. На новым месцы праваслаўны крыж быў асвечаны благачынным храмаў Салігорскай акругі пратаіярэем, настаяцелем Чыжэвiцкай Свята-Пакроўскай царквы айцом Мікалаем Розавым. Ад асфальтаванай пляцоўкі, з заходняга боку кветніка, да крыжа была пракладзена пешаходная дарожка.
Будаўніцтва Хрысцільнага храма Ражства Прысвятой Багародзіцы будаўнікамі БУ-123 будтрэста № 3 вядзецца шпаркімі тэмпамі. 30 ліпеня 2000 года, у нядзелю, адбылося асвяшчэнне і адкрыццё Хрысцільнага храма Ражства Прысвятой Багародзіцы, здадзенага будаўнікамі ў эксплуатацыю.
Вернікі, якія праходзяць каля храма і каля праваслаўнага крыжа, астанаўліваюцца насупраць іх, пакланяюцца ім і хрысцяцца тройчы пад кароткую малітву.
24 красавіка 2010 года на вуліцы Заслонава будаўнікі БУ-123 будтрэста № 3 зноў вяртаюцца на будпляцоўку, каб прыступіць да выканання земляных работ пад галоўны сабор Ражства Хрыстова. Так быў пакладзены пачатак будаўніцтва другой чаргі Хрыстараждзественскага сабора Праваслаўнага комплекса. Дарэчы, менавiта брыгадзiр цесляроў-бетоншчыкаў БУ-123 Мiхаiл Дубiцкi, якi ўзвоздiў сцены Хрысцiльнага храма, з рук Яго Высокапрыасвяшчэнства Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусi ўсталяваў у падмурак сабора памятную капсулу з пасланнем нашчадкам.
У пачатку 2013 года прымаецца рашэнне па замене старога праваслаўнага крыжа на новы з выяваю Іісуса Хрыста.
Новы праваслаўны крыж заказаны і ўсталяваны па ініцыятыве прыхажаніна Хрысцільнага Храма Ражства Прысвятой Багародзіцы Уладзіміра с благаслаўлення пратаіярэя Мікалая Розава, благачыннага храмаў Салігорскай акругі, настаяцеля Хрыстараждзественскага сабора горада Салігорска.
Новы праваслаўны крыж з ізразцамі і выяваю распятага Іісуса Хрыста выкананы з дуба маладым беларускім майстрам-рэзчыкам Юрыем Рубанам у горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны крыж з’яўляецца мастацкім узорам малых архітэктурных формаў драўлянага дойлiдства, на якім фігура Іісуса Хрыста выканана ў суадносінах з прапорцыямі крыжа.
Новы крыж выкананы з дубовага квадратнага бруса ў двухузроўневым выглядзе і пафарбаваны лакам.
Вышыня крыжа ад паверхні зямлі складае 4 метры. Агульная яго даўжыня – 4,5 метры. Крыж складаецца з п’едэстала з ізразцамі вышынёй 2,2 і сячэннем бруса 0,21 х 0,21 метра і непасрэдна самога крыжа, з распяццем Іісуса Хрыста, вышынёй 1,8 і сячэннем бруса 0,13 х 0,13 метра. Падножжа крыжа аздоблена ўкладкай бетонных пліт і камянёў. На праваслаўным крыжы выкананы надпісы, зробленыя на царкоўнай славянскай мове. Спераду, паверх выявы Іісуса Хрыста, скарочаныя “ІNЦІ” (“Іісус Назарэцейскі, цар іудзейскі”) і з яе бакоў – “ІС” і “ХС” (Іісус Хрыстос). Ззаду крыжа выкананы надпіс – “СПАСИ И СОХРАНИ”.
6 мая 2013 года, на другі дзень Вялікадня, у гадзіну ранішняга Вялікоднага крыжовага хода прыхажан вакол Хрыстараждзественскага сабора, які будуецца, пратаіярэй Мікалай Розаў асвяціў новы праваслаўны крыж.
Верасень-кастрычнік 2013 года.
Крыніцы: газета “Будаўнік Салігорска” (№ 18 ад 16 чэрвеня 1994 года), газета “Шахцёр” (№ 60 ад 4 жніуня 2000 года)
дзённікавыя запісы аўтара.