З нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў красавіку 2015 года, згодна рашэнню Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса “Смуткуючая маці” савецкім воінам, партызанам і землякам, размешчанага на развілцы аўтадарог Старобін-Мікашэвічы, выкананы капітальныя работы з элементамі рэстаўрацыі і добраўпарадкавання тэрыторыі.
Уладзімір Масакоўскі.Фото Аляксандра Калеснікава
З нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў красавіку 2015 года, згодна рашэнню Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса “Смуткуючая маці” савецкім воінам, партызанам і землякам, размешчанага на развілцы аўтадарог Старобін-Мікашэвічы, выкананы капітальныя работы з элементамі рэстаўрацыі і добраўпарадкавання тэрыторыі.
На газонах комплекса заменены верхні слой грунта з угнаеннем глебы. Праведзены работы па мантажу падсветкі, па замене бардзюрнага камня на пешаходных дарожках і на чатырох брацкіх магілах, прозвішчы воінаў якіх невядомы.
У гэтыя дні ідзе завяршаючая стадыя работ па рамонту збудаванняў малых архітэктурных формаў з частковай рэстаўрацыяй скульптурнай кампазіцыі мемарыяльнага комплекса і стэлы-помніка з выявай жанчыны-маці ў жалобе з воінам-сынам на руках, які аддаў сваё жыццё за незалежнасць Айчыны. Асноўныя працы выкананы брыгадай маляроў Святланы Падлознай спецыялізаванага упраўлення апрацовачных работ № 137 ААТ “Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі” (арганізацыяй работ кіраваў выканаўца работ Сяргей Кульгавеня).
Брагада каменшчыкаў Юрыя Войсета агульнабудаўнічага ўпраўлення № 95 завяршае работы па замене тратуарнай пліткі.
Работы па капітальнаму рамонту мемарыяльнага комплекса таксама выконвалі работнікі ААТ “Трэст “Шахтаспецбуд”, Старобінскі ЖЭС-7 ДУПП ЖКГ “Комплекс” і іншыя прадпрыемствы. Удзел у работах на тэрыторыі комплекса прымалі і старобінскія школьнікі.
Дарэчы, для будтрэста № 3 гэта не першы вопыт добраўпарадкаваннях і рэканструкцыі пямтных мясцін. У 2004 годзе, напрыклад, каллектыў быў адзначаны ўзнагародай на вышэйшым дзяржаўным узроўні за рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса “Хатынь”.
Урачыстае адкрыцце мемарыяльнага комплекса савецкім воінам, партызанам і землякам “Смуткуючая маці” адбылося 9 мая 1975 года. І штогод, на Дзень Перамогі, 9 мая, у Дзень Рэспублікі, 3 ліпеня, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і моладзь Салігорскага раёна ўшаноўваюць памяць франтавікоў і партызан, салдатаў вайны, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне Айчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і за мірнае неба над галавой.