30 сакавіка 2016 года, пасля заканчэння мантажа металічных каркасаў абалонак, брыгада ўральскіх спецыялістаў (брыгадзір Уладзімір Маслаў) на спецыяльных станочных прыстасаваннях і ўручную прыступіла да вырабу і зборкі з нержавеючай сталі залацістага колеру пласцін.
Владимир Масаковский30 сакавіка 2016 года, пасля заканчэння мантажа металічных каркасаў абалонак, брыгада ўральскіх спецыялістаў (брыгадзір Уладзімір Маслаў) на спецыяльных станочных прыстасаваннях і ўручную прыступіла да вырабу і зборкі з нержавеючай сталі залацістага колеру пласцін. Яны выглядаюць вельмі прыгожа – прамавугольныя на кругі і рамбавідныя на абалонкі паўсфер для 8-мі малых купалоў Хрыста-Ражджэственскага сабора праваслаўнага комплексу.
6 красавіка адна абалонка была ўстаноўлена на паўсферу купала ўваходнай брамы-званіцы і зазіхацела пазалотай пад прамянямі сонца.
Я сустрэўся з Уладзімірам Маславым і папрасіў расказаць аб творчай працоўнай дзейнасці яго брыгады.
- Наша брыгада сваю дзейнасць па абліцоўцы абалонак паўсфер купалоў на царквах і саборах пачала ў 1990-х гадах, пад час адраджэння божых храмаў на постсавецкай прасторы. Вырабляем пакрыццё з нержавеючай сталі залацістага колеру.
Тэхнологія вырабу ліставой нержавеючай сталі з нітрыд-цітанавым пакрыццём распрацавана спецыялістамі на закрытым ваенным заводзе ў горадзе Трохгорску Чалябінскай вобласці. Залацістыя пласціны не цямнеюць і сваю якасць захоўваюць да 100 гадоў.
Мы, а іншы раз і асобныя члены нашай брыгады, працавалі на абліцоўцы абалонак паўсфер купалоў божых храмаў у гарадах Варонежы, Салехардзе (на Ямале Нянецкай нацыянальнай акругі), Кызыл Рэспублікі Тува Расійскай Федэрацыі. А яшчэ раней працавалі на храмах у Алма-Аце (Казахстан), Ташкенце (Узбекістан) і нават у горадзе Доха Катара ў Арабскіх Эміратах.
У Беларусі мы працавалі ў Віцебску і ў Мінску (Усясвяцкі сабор), а цяпер вось працуем у Салігорску на Хрыста-Ражджэственскім саборы. Ён ураджвае нас сваімі памерамі і прыгажосцю. У адносінах да архітэктуры, то на сённяшні дзень сабор выглядае нестандартным.